Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы расследуе катаванні палякаў у Беларусі



Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы заслухала сведкаў у сувязі са справай аб арышце, збіванні і катаванні трох польскіх студэнтаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Як паведамляе рэсурс RMF 24, сярод апытаных таксама былі супрацоўнікі беларускіх сілавых ведамстваў, якія вырашылі не падпарадкоўвацца рэжыму. Яны былі сведкамі катаванняў.

Адвакат пацярпелых палякаў Томаш Вілінскі кажа: «Мая мэта — прад’явіць абвінавачванні супрацоўнікам беларускіх праваахоўных органаў і тым, хто аддаваў загады. Даказаць, што службовыя асобы зрабілі злачынства, якое палягае ў кіраванні арганізаванай узброенай групоўкай, куды ўваходзілі супрацоўнікі МУС, КДБ, АМАП і міліцыі».

Фота: Kamil Rutka /Archiwum RMF FM