Агляд мастацкіх калектываў “Seniorada-2018”



На сцэне Бельскага дома культуры свае мастацкія здольнасці прэзентавала старэйшына з Бельскага і Гайнаўскага паветаў. Гралі і спявалі таксама на беларускай мове, дэкламавалі вершы і прозу, прэзентавалі гумарыстычныя сцэнкі. “Нашае мерапрыемства, агляд мастацкіх калектываў Seniorada”, засяроджвае ўвагу менавіта на старэйшыне, паясняе Янка Семянюк з Польскага звязу пенсіянераў і інвалідаў. – Сёлета мы вярнулі бельскаму агляду конкурсны характар”.

Трэба даць нам, старым людзям, каларыстыкі ў жыцці, каб не толькі сядзелі дома, а паказаліся перад публікай. І не толькі ў Бельску, але, магчыма, і ў Беластоку ці Быдгашчы на агульнанацыянальным фестывалі. Магчыма, што там і першае месца.

Пасля бельскага агляду, у ваяводскі этап прайшлі: калектывы “Цаглінкі” са Старога Ляўкова, “Арляне” з Орлі, “Родына” з Дубяжына ды Клуб пенсіянера “Розы восені” з Боцек.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара