Агляд непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі



У Гайнаўскім доме культуры можна паглядзець выставу – падвядзенне вынікаў агляду. Тут размешчаны мастацкія працы больш чым 30-ці непрафесійных мастакоў. Конкурсная камісія адабрала на выставу 83 працы, агулам іх было пададзена больш за 140.

Паводле дырэктара Гайнаўскага дома культуры Расціслава Кунцэвіча, які з’яўляецца галоўным арганізатарам агляду, увесь час з’яўляюцца новыя творцы:

— Тут у нас многа мастакоў. Ёсць Міхал Коц, Яноўскі, пяць ці шэсць гадоў выстаўляе свае працы Мірэк Хілімонюк — многа новых прозвішчаў з’яўляецца з кожнай выставай і таксама ёсць узнагароды з адзнакай, азначыць, людзі ўмеюць маляваць ці тварыць.   

Камісія ацэньвала працы ў катэгорыях «самародныя творцы» і  «творцы з абмежаванымі магчымасцямі». Выстава  працуе ў Гайнаўскім доме культуры да 30-га студзеня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара