Агульна-беларуская дыктоўка ў Варшаве



Ужо стала традыцыяй, што з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, беларусы і прыхільнікі беларускай мовы ва ўсім свеце пішуць вялікую дыктоўку, галоўнай мэтай якой з’яўляецца папулярызацыя і падтрымка беларускай мовы.

Сёння такую дыктоўку напішуць ў сталіцы Польшчы.

Прыняць ўдзел могуць усе ахвотныя, кажа арганізатар дыктоўкі, старшыня „Беларускай Нацыянальнай Памяці” – Анатоль Міхнавец:

 – Ужо каторы год запар, калі ў міжнародны дзень роднай мовы адбываецца дыктоўка. Беларусы і прыхільнікі Беларусі – палякі. Іншаземцы бываюць. Італьянцы нават былі. Падтрымаць нашу родную мову гэтым учынкам.

bnp_dykt

Агульна-беларуская дыктоўка адбудзецца ў Collegium Civitas у Палацы Культуры і навукі ў Варшаве. Пачатак а 18-ай гадзіне.

„Беларуская Нацыянальная Памяць” запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у гэтай важнай і ганаровай падзеі.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя