Агульнапольскі фестываль камедыйных п’ес аматарскіх тэатраў “Дэха”



У Бельску Падляшскім стартуе Агульнапольскі фестываль камедыйных п’ес аматарскіх тэатраў “Дэха”. Пачатак сёння, 14 кастрычніка, у 14.00 у Крэатыўным цэнтры культуры, што па вуліцы Студзіводскай, 37. 

Кажа арганізатар Матэвуш Сахажэўскі:

– Пачынаем фестываль “Дэха”. Гэта ўжо чацвёрты фестываль. Ужо чатыры гады нам удаецца яго арганізаваць. Хаця гэта не так проста, менавіта ў такім жанры. У нас, аднак, атрымліваецца гэты жанр інтэнсіўна прапагандаваць. У гэтым годзе ўдалося арганізаваць фестываль на высокім узроўні.

Працяг мерапрыемства – ў нядзелю, 15 кастрычніка, з 12-й гадзіны, але ўжо ў Бельскім дому культуры.

Усяго цягам выходных можна будзе пабачыць сем спектакляў аматарскіх тэатраў з усёй Польшчы.

Галоўным арганізатарам Агульнапольскага фестывалю камедыйных п’ес аматарскіх тэатраў “Дэха” выступае аб’яднанне Крэатыўны Бельск Падляшскі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя