Айцу Канстанціну Байко прысвяцілі спектакль



У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы прайшла прэм’ера спектакля „Айцец Канстанцін Байко”.

Асновай для сцэнарыя стала кніга Дарафея Фіёніка „Айцец Канстанцін Байко. Багаслоў, настаўнік, лекар”, – кажа рэжысёр Яанна Троц:

– Я ведала, што каб распавесці гісторыю айца Канстанціна Байко, трэба стварыць містыку, якая была ўпісана ў гэтага чалавека. Ён служыў у вельмі цяжкіх часах. Калі сутыкнуць гэтыя цяжкія часы, праўду, адвагу чалавека і яго малітву, яго вялікую веру, гэта вельмі драматычна, вельмі тэатральна і моцна на сцэне.

Айцец Канстанцін Байко змагаўся за праваслаўную веру і беларускасць. Ён быў адным з заснавальнікаў беларускага школьніцтва ў Бельску Падляшскім. З-за сваёй дзейнасці ў міжваенны, ваенны і пасляваенны перыяд, быў рэпрэсаваны савецкімі ўладамі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя