Акадэмія рукадзелля – „Этна інспірацыі”
Акадэмія рукадзелля – „Этна інспірацыі” – гэта серыя майстар-класаў па народнаму рукадзеллю, якую на падляшскіх вёсках ладзіць гайнаўскі фонд „Яны – гэта Мы”. У ліпені майстар-класы адбываліся ў вёсцы Курашэва, а ў жніўні пройдуць у гміне Дубічы Царкоўныя. Першыя заняткі па лінагравюры адбыліся ў Дубіцкім цэнтры культуры.
„Хочам, каб удзельнікі нашых майстар-класаў пазнаёміліся з тым, як паўстаюць народныя ўзоры інспіраваныя мясцовым фальклорам. Даведаліся пра іх сімвалічнае і абрадавае значэнне”, – кажа каардынатар праекту Анна Несцярук:
– Гэта пачатак, такія думкі, каб штосьці стварыць, таксама гэта вывучэнне патрэбаў людзей, ці хочуць яны навучыцца рукадзеллю. Гэта тое, чым якім калісьці займаліся нашы бацькі: ткалі, вышывалі, плялі з саломы, з Бярозы. Варта паказаць маладому пакаленню тое, што адыходзіць.
Праект прафінансаваны Нацыянальным цэнтрам культуры ў рамках праграмы „Этна Польшча 2019” рэалізуе фонд „Яны – гэта Мы” з Гайнаўкі. Чарговыя заняткі па вышыўцы адбудуцца ўжо заўтра (8 жніўня) у Гмінным цэнтры культуры ў Дубічах Царкоўных.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя