Ахоўнікі рэжыму працягваюць пераследаваць актыўных грамадзян



Па словах медсястры-пенсіянеркі Ірыны Баравік з беларускага курортнага гарадка Браслаў, прыходзяць з вобшукамі, забіраюць тэхніку, без віны садзяць ў ізалятар часовага ўтрымання. Яна была вымушаная была спачатку ў Расею да дзяцей. Але пасля выдачы Расеяй актывістаў, рызыкаваць не стала і перабралася ў Варшаву:

„Быў абліты зялёнкай помнік Леніну, вінавацяць мяне. Канфіскавалі тэхніку: два кампутары, мабільны тэлефон, і пакінулі без сувязі. Знайшлі бутэльку зялёнкі распачатую і ўсё, больш- ніякіх падставаў не было. Таму я склала скаргу. Што мяне неабгрунтавана затрымалі, і ўтрымлівалі ў няволи 72 гадзіны ва ўмовах карцара. Скаргу не задаволілі, і калі адпусцілі- я адразу з’ехала”.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Па словах другой браслаўчанкі, Вольгі, яны прыехалі ў Варшаву з мужам і 8-гадовым сынам. Мужа таксама некалькі разоў затрымлівалі, судзілі. Іх з мужам папярэдзілі, што пойдуць па этапу, а сына – у дзіцячы дом.

Беларускае Радыё Рацыя