Аксана Радынская: Сіла Украіны ў колькасці народа і нацыянальнай самасвядомасці



Шырыцца супраца беларускай і ўкраінскай дыяспараў у Беластоку. Чарговы мітынг каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку ўжо нельга ўявіць без прысутных украінцаў, якія збеглі ад вайны ва Украіне. Пры гэтым украінцаў ад беларусаў можна адрозніць і без нацыянальных сцягаў: па звонкіх спевах, па вясёлых позірках і, канешне, па ўкраінскай мове.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з „Госцяй Рацыі” – удзельніцай беларуска-украінскіх акцый Беластока, уцекачкай з Данецкай вобласці Аксанай Радынскай пра тое, як Украіна можа вырашыць праблему са збожжам на фоне вайны, ці гатова яна да ўступлення ў Еўразвяз, чым адрозніваецца ад Беларусі і чаму ва ўкраінцаў атрымалася стаць выклікам самаму існаванню Расеі як краіны на сусветнай арэне:

– Горад Светладарск Данецкая вобласць. На жаль мой горад быў акупаваны ўжо 24 траўня. Мы адарвёмся ад Расеі, я спадзяюся, што такой краіны больш не будзе існаваць. Я вельмі спадзяюся, што будзе асобная краіна Чачэнія, Комі, а Масковія будзе памерам у некалькі абласцей. Спадзяюся, што гэты агрэсар знікне назаўсёды.

РР: Чаму ва ўкраінцаў атрымалася, а ў беларусаў не?

– Вы, па-першае, маленькая краіна, вас мала, скажам так. У вас Лукашэнка, а ў нас трохі дэмакратыі было перыядычна. Быў Юшчанка, потым зноў Януковіч – прарасейскія сілы вярнуліся. Кучма таксама быў прасейскі. Потым Парашэнка. Майдан, трохі паднялася нацыянальная самасвядомасць, а ў вас яе менш. Вас мала, вы маленькая краіна – 9 мільёнаў, а ў нас нашмат больш. Прарасейская ўлада не дае дыхаць. Вы больш міралюбівыя, а ў нас усё ж казацкая кроў ды і менталітэт трохі іншы.

РР: Нашых паўстанцаў добра прарэдзілі.

– Так калісьці галадаморам зламалі ўкраінцаў. Ва Украіне быў такі перыяд, што ўкраінцы не пратэставалі, бо проста зламалі нацыя. Нішчылі нашу ўкраінскую эліту – пісьменнікаў, паэтаў, гісторыкаў. Мне нават самой страшна падумаць. Цяпер усё хістка, бо залежыць ад паставак снарадаў, гармат. Бог яго ведае, што будзе. Дай Божа, каб усё было добра.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

З „Госцяй Рацыі” – заўзятаркай беларуска-украінскіх акцый Беластока, уцекачкай з Данецкай вобласці Аксанай Радынскай размаўляла Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]