Акцыя Беларусаў Батумі ў падтрымку Украіны



Тры дзесяткі беларусаў выйшлі ў цэнтар Батумі каб выказаць сваю салідарнасць з тымі падзеямі, што адбываюцца вакол Украіны:

Адзін з арганізатараў акцыі Сяргей Навумаў, лічыць, што такія акцыі мусяць ладзіцца па ўсім свеце:

„Акцыі важна праводзіць не толькі ў Батумі, а па ўсім свеце, каб даць зразумець рэжымам Пуціна і Лукашэнкі, што свет не будзе спакойна глядзець на цяперашнюю агрэсіўную палітыку. Сітуацыя вакол Украіны зараз адна з самых вострых у свеце. Калі па ўсіх гарадах свету будуць праходзіць такія акцыі, то гэта будзе той кропляй у моры, каб рэжым разумеў, што новая фаза агрэсіі не пройдзе”.

Па словах іншых удзельнікаў акцыі салідарнасць яшчэ робіцца для таго, каб паказаць, што беларусы разам з тымі, хто застаўся на Радзіме:

„Мы з’ехалі, а большасць з нашых застаецца дома, павінна быць хоць нейкая маральная падтрымка. Гартуем сілы да дня, калі вернемся. Гэта падтрымка ўсіх, хто тут таксама”

„Мяркую, што гэта дапамагае адчуць салідарнасць. Украіна не адная, свет навокал разам з ёй, гатовы яе падтрымаць. Важна гэта заўсёды адчуваць”.

Акцыі ў Батумі сталі ўжо традыцыйнымі і ладзяцца што тыдзень у нядзелю. Гэтая акцыя скончылася невялічкай экскурсіяй да помнікаў Лесе Украінке і Тарасу Шаўчэнка.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]