Акцыя па ўборцы Турчынскага лесу 2021
У гэтую суботу асацыяцыя „Okolica” арганізуе ўборку Турчынскага лесу і прапануе жыхарам разам прыбраць смецце. Гэта акцыя праводзіцца ў 16 раз.
Турчынскі лес – гэта месца, якое вельмі ахвотна наведваюць жыхары раёнаў Новае Места і Клеасіна”, – кажа Агнешка Машкоўская з Асацыяцыі OkOLICA, – гэта адзіная зялёная зона, якая ў нас ёсць, бо тут увогуле няма паркаў. Я хаджу па лесе некалькі разоў на тыдзень і кожны раз бачу шмат людзей – сем’і, бегуноў, грыбнікоў.
Мы шчаслівыя, таму што ў гэтым годзе мы выйгралі бітву за прадухіленне высечкі значнай часткі нашага лесу для велізарных могілак, – дадае Малгажата Грабоўская-Снарская, прэзідэнт Асацыяцыі, – але гэта таксама абавязвае нас клапаціцца пра лес, у якім мы нязменна, цягам 16 гадоў арганізуем мерапрыемства, падчас якіх прыбіраем смецце ў супрацоўніцтве з Дайлідскім лясным раёнам і мэрыяй з удзелам шматлікіх жыхароў. З гадамі мы заўважаем усё менш смецця, але, на жаль далей не ўсе разумеюць, што яго месца не ў лесе.
У гэтым годзе ўборка адбудзецца ў суботу, 18 верасня з 15.00 па г. зв цір. Арганізатары прадаставяць сумкі і пальчаткі. Мерапрыемства будзе суправаджацца дадатковымі атракцыёнамі і анімацыяй.
Падрабязнасці на афішы.
