Акцыя пратэсту супраць экспансійнай паліткі Расеі



Беларусы, украінцы, грузіны і татары сабраліся на галоўным пляцы ў Варшаве, каб прадэманстраваць свой пратэст супраць экспансійнай паліткі Расеі  і яе ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін.

SAM_2436

Сярод удзельнікаў акцыі  выступіў прадстаўнік Татарстана, грамадскі дзеяч і былы мецэнат Нафіз Кашапаў, які 8 гадоў назад з прычыны рэпрэсій быў вымушаны пакінуць тэрыторыю Расеі.

Кажа Нафіз Кашапаў:

– Мы cпазналі ад пуцінскай Расеі тэрор і агрэсію супраць карэнных народаў. У нас зачынілі каля двух тысяч школ. Ідзе ціск на мусульманскіх і нацыянальных лідараў. За 10 гадоў загінула каля 30 чалавек, каля 300 сядзяць у турмах, больш за 2000 сямей з Татарстана і Башкартастана пакінулі Расею. Я сам быў у гарачых кропках і сваімі вачыма бачыў дыктатуру і фашызм і ў Азербайджане, і ў Крыме.

Акцыю арганізавалі фонд Рух Салідарнасці “Разам” і “Еўрамайдан Варшава”.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара