Акцыя салідарнасці ў Варшаве
У Варшаве 6 верасня адбылася акцыя падтрымкі беларускіх страйкуючых. Паводле словаў арганізатаркі акцыі Юліі Сліўко, забастоўка – найлепшы спосаб змагання з дыктатурай:
„Сённяшняя акцыя прысвечана тэме палітвязняў і перадстрайкавым стане ў Беларусі. Я дакладна ведаю, што страйкі магчымыя і яны будуць. Гісторыя нас вучыць таму, што страйкі гэта самы мірны і самы лёгкі спосаб перамагчы дыктатуру. Дыяспара ў Польшчы, у прыватнасці ў Варшаве можа падтрымаць – як маральна, так і матэрыяльна тых, хто будзе сюды выязджаць ад рэпрэсій. Мы выходзім цяпер не толькі за сябе, але і за тых, хто застаўся ў Беларусі”.
Акцыя ў Варшаве назбірала некалькі соцень удзельнікаў, сярод якіх лідэр страйкама Салігорска і актыўныя дзеячы страйкаму, якія цяпер знаходзяцца ў вышуку.
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя
