Акцыя салідарнасці з Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам



25-га лютага а18-й гадзіне на плошчы каля помніка Ежы Папялушка ў Беластоку адбудзецца акцыя салідарнасці з арыштаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі – старшынёй Саюза палякаў Анжалікай Борыс і журналістам Анджэем Пачобутам.

Лідары беларускіх палякаў ужо дзевяць месяцаў знаходзяцца пад вартай па падазрэнні ў «рэабілітацыі нацызму». Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Арганізатары акцыі: Саюз палякаў Беларусі і Падляшскае аддзяленне Згуртавання „Wspólnota Polska”.

[manual_related_posts]