Акцыя салідарнасці з арыштаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці



25 лістапада 2021 года а 18.00 на плошчы каля помніка Ежы Папялушкі ў Беластоку адбудзецца акцыя салідарнасці з арыштаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анжэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам.

Польскія лідары ў Беларусі восем месяцаў знаходзяцца пад вартай па падазрэнні ў «рэабілітацыі нацызму». Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Падчас акцыі салідарнасці кожны ахвотны зможа напісаць і адправіць зняволеным паштоўку, тым самым выказаўшы падтрымку палітвязням у Беларусі.

Арганізатары акцыі: Саюз палякаў у Беларусі і Падляшскае аддзяленне Згуртавання «Польская грамада» ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя