Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі палякамі прайшла ў Беластоку
У Беластоку, ля помніка ксяндзу Ежы Папялушку адбылася традыцыйная акцыя салідарнасці са зняволенымі ў Беларусі сябрамі Саюза палякаў на Беларусі – Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам.

Якія знаходзяцца пад арыштам ужо 14 месяцаў. Але, як зазначыў удзельнік акцыі Сяргей Верамеенка, імёны Анжалікі і Анджэя – гэта толькі вяршыня айсберга колькасці беларускіх палякаў, якія знаходзяцца зараз у няволі:
– Анджэй Пачобут, Анджаліка Борыс – гэта толькі бачная частка, тых польскіх прадстаўнікоў, якія заходзяцца ў турме. Па артыкуле за тэрарызм праследуецца спадарыня Галіна Дзербыш, яна на жаль мае анкалагічнае захворванне. Вельмі рэдка да яе даходзяць лекі. Таму я заклікаў, звяртаюся і буду звяртацца, каб дапамаглі яе вызваліць. Усе тыя сябры Саюзу палякаў на Беларусі, канешне так, яны палякі, але гэта нашы палякі, гэта частка нашага грамадства.

Старшыня Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс была арыштаваная 23 сакавіка мінулага года і змешчаная ў СІЗА КДБ, адкуль праз год была пераведзеная пад хатні арышт. Журналіст Анджэй Пачобут працягвае заставацца ў СІЗА КДБ ад 25 сакавіка 2021 года.

Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]