Акцыя салідарнасці з прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі



25-га траўня ў Беластоку адбудзецца акцыя салідарнасці з пераследаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам.

Лідары Саюзу палякаў Беларусі знаходзяцца ў зняволенні па абсурдных абвінавачаннях у „распаўсюджванні нацыянальнай і рэлігійнай варожасці” і „рэабілітацыі нацызму”.

Акцыя пачнецца а 19.00 на плошчы каля помніка Ежы Папялушку. Арганізатары акцыі: Саюз палякаў Беларусі і Падляшскае аддзяленне Згуртавання „Польская грамада”.

[manual_related_posts]