Акцыя салідарнасці са Сцяпанам Латыпавым у Вроцлаве



2 чэрвеня а 19-й гадзіне беларусы Вроцлава правялі акцыю салідарнасці ў падтрымку палітзняволеных і Сцяпана Латыпава. Акцыя прайшла на плошчы Вольнасці. У мерапрыемстве бралі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Прысутныя выказаліся наконт акцыі і палітычнай сітуацыі ў Беларусі: „На жаль, у стужках з’явіліся сумныя навіны пра спробу Сцяпана здзейсніць суіцыд у зале суда. Мы спадзяемся, што хутка настане час, калі чалавечае жыццё будзе галоўнай каштоўнасцю ў Беларусі”.

Канстанцін Ахроменка, Вроцлаў