Акцыя „Салідарныя з Беларуссю” ў Беластоку



Дзясяткі прадстаўнікоў беларускай дыяспары ды жыхароў Беластока сустрэліся на Плошчы Касцюшкі, каб выказаць салідарнасць са сваімі суайчыннікамі і суседзямі. У Беларусі праходзіць прэзідэнцкая кампанія, а з ёй затрыманні, ператрусы і арышты палітычных апанентаў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

Акцыя ў цэнтры горада – гэта доказ салідарнасці з беларускім народам і пратэст супраць хвалі рэпрэсій і арыштаў, сказаў яе арганізатар, дэпутат Роберт Тышкевіч:

– Перад выбарамі вельмі патрэбны польскі голас і такая акцыя, як сёння!

– Не было ніякага негатыву, нікога, хто б запярэчыў гэтай акцыі. Гэта значыць, што Беласток і Падляшша падтрымліваюць дэмакратычную і незалежную Беларусь.

– Салідарныя з Беларуссю! Салідарныя з Беларуссю!  

Таксама выступіў грамадскі дзеяч Анатоль Міхнавец, які заклікаў далучацца да ініцыятывы TALAKA2020. Мерапрыемства было арганізаванае супольна з Беларускім домам у Варшаве.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток