Акцыя супраць вайны ва Украіне ў Беластоку



У Беластоку 26 студзеня адбылася акцыя супраць вайны ва Украіны.

У акцыі ўдзельнічала каля тысячы чалавек: палякі, украінцы і беларусы, салідарныя супраць расейскай агрэсіі ва Украіне:

 – Мяне завуць Юстына Рэмбішэўская, я з партыі „Разам”. Мы вырашылі зрабіць гэтае мерапрыемства для таго, каб падтрымаць украінцаў. Прэзідэнт Зяленскі, які паказвае сваёй паставай, што ён нязломны, заклікаў, каб мы (украінскія дыяспары ў свеце – рэдакцыя) гэтыя пратэсты арганізоўвалі. Таму мы арганізоўваем гэтыя пратэсты. Беластачане тут вельмі моцна зарганізаваліся.

– Я Марына Макаранка, сюды прыйшла, каб падтрымаць усіх украінцаў, падтрымаць усіх родных, блізкіх, сяброў. Выказаць сваю падтрымку, сказаць, што нам не ўсё адно. Мы таксама хвалюемся, мы таксама намагаемся неяк падтрымаць іх. Мы супраць таго, што зараз адбываецца ў нашай краіне.

Падчас акцыі гучалі гасла „Салідарныя з Украінай, Слава Героям!”, а прысутныя беларусы нагадалі аб акупацыі Беларусі расейскімі войскамі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]