Акцыя ў Батумі ў падтрымку Украіны



Некалькі дзясяткаў чалавек правялі акцыю ў цэнтры сталіцы Аджарыі Батумі супраць расейскай агрэсіі ва Украіне. Асноўнымі арганізатарамі акцыі былі грамадскія актывісты і прадстаўнікі апазіцыйных партый Грузіі.

Пра свой удзел у акцыі кажа лідар партыі “Лело” ў Аджарыі Гено Тэбідзе:

– Мы ў адной сітуацыя зараз знаходзімся — як Украіна, так і Грузія. Калі Расея зараз зможа свайго дамагчыся, то яе спыніць ужо будзе немагчыма… Мы бачым, што ўжо больш актыўнымі сталі еўрапейцы і амерыканцы. Яны вырашылі, што трэба да канца падтрымліваць Украіну. І зараз ужо гэты працэс пачаўся. Але кепска тое, што Грузія як дзяржава, не можа прама сказаць, што Расея акупант.

Да акцыі грузінскіх актывістаў далучыліся беларусы, якія таксама жывуць у Батумі.

– Падтрымка тых, хто ў Беларусі на Украіне.

– Гэта важна таму, што зараз прыйшоў час маладых, час навацый. Аказваецца, што некалькі чалавек, якія нарадзіліся пасля вайны, якім даўно пара на пенсію, якія нічога не зрабілі для Перамогі, яны ўсё яшчэ хочуць пайграць у вайнушку. Таму важна данесці думку народаў: што людзям гэта не патрэбна. Людзі хочуць жыць у міры, ствараць сем’і і г.д., а не ваяваць.

Апроч беларусаў і грузін у акцыі прынялі ўдзел расейскія апазіцыйныя блогеры і актывісты з Украіны.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

[manual_related_posts]