Акцыя ў Беластоку: Няма свабоды без салідарнасці



Беларуская дыяспара Беластока разам з маржамі Беластока Morsy арганізавала акцыю салідарнасці „Няма свабоды без салідарнасці”.

20 лютага беларусы Беластока сустрэлicя на гарадскiм пляжы Дайліды разам з польскімі аматарамі маржавання і разам разгарнулі вялікі 30-мятровы бел-чырвона-белы сцяг. Удзельнікі акцыі трымалі польскія сцягі, бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі а таксама вялікі банэр “Solidarni z Białorusią”.

Некалькі дзясяткаў асобаў разам на знак салідарнасці выкупаліся ў ледзяной вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні сядзяць ў турмах і на Акрэсціна.

Фотаздымкі з ФБ Беларускай дыяспары ў Беластоку

[manual_related_posts]