Акцыя ў Любліне супраць расейскай агрэсіі



5 сакавіка ў горадзе Люблін прайшла акцыя ў падтрымку Украіны. Галоўная яе мэта – салідарнасць з Украінай і патрабаванне закрыцця неба ад НАТА.

У 15:00 людзі сустрэліся на Placu Litewskim, спявалі гімн Украіны і украінскія песні. Пазней людзі рушылі калонай да ратушы. У акцыі ўдзельнічалі і беларусы, якія прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі падтрымаць украінцаў і выказаць сваю салідарнасць, выступіць супраць расейскай экспансіі ў Беларусь і Украіну.

Беларускае Радыё Рацыя