Акцыя ў падтрымку Сцяпана Латыпава



18 жніўня на рынкавай плошчы ва Ўроцлаве адбылася акцыя салідарнасці, прысвечаная Сцяпану Латыпаву. Падчас акцыі выступіў яго калега, які распавеў, якім чалавекам з’яўляецца Сцяпан. Адетнасцю гэтай акцыі сталі вялікія палотны з імёнамі палітвязняў, якія удзельнікі прынеслі з сабою. Нажаль амаль штодзённа да іх дадаюцца новыя імены.

Прысутныя беларусы выказаліся наконт акцыі і цяперашняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі:

– Я прыходжу на такія акцыі яшчэ з часу „выбараў”. Канешне, стратэгічна мы нічога не зменім, седзячы тут у Польшчы. Павінны самы беларусы ў Беларусі вырашыць свой лёс, ніхто акрамя іх не вырашыць – ні Еўразвяз, ніхто. Мы ж як падтрымка – пішам палітвязням лісты, паштоўкі высылаем – гэта ўсё, што мы можам зрабіць. Але вырашыць можа толькі народ у Беларусі.

Удзельнікі перакананыя, што хутка законнасць і правы чалавека вярнуцца ў Беларусь.

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя