Актыўныя пенсіянеры Бельскага павета



У Бельскім доме культуры прайшлі 5-я Павятовыя святкаванні Дня пажылых людзей. Адна з мэтаў мерапрыемства – паказаць, што пасля выхаду на пенсію, людзі надалей зацікаўленыя актыўнай дзейнасцю ў шматлікіх галінах грамадскага жыцця. «Мы ўвесь час намагаемся даходзіць да пенсіянераў, каб іх актывізаваць», – кажа старшыня бельскага аддзялення Польскага Звязу пенсіянераў і інвалідаў Ян Семенюк:

— З тымі, што хочуць прыходзіць да нас, праблем няма, бо яны прыходзяць. Праблемы ёсць з тымі, што не хочуць прыходзіць па розных прычынах. І да іх трэба дайсці. Мы цяпер хочам даведацца, чаго хочуць гэтыя людзі. Мы правялі анкетаванне, гэтыя анкеты будзем цяпер перарабляць, каб ведаць, чаго хочуць тыя людзі, якія не прыходзяць да нас.

Сабраныя паглядзелі мастацкую праграму падрыхтаваную пенсіянерамі з музычных і тэатральных калектываў бельскага павета. Міжнародны дзень пажылых людзей адзначаецца 1 кастрычніка.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя