Актывісты ў Батумі: стаім да перамогі



У самым цэнтры грузінскага Батумі штовечар адбываюцца акцыі ў падтрымку Украіны. Сюды прыходзяць як беларускія, так украінскія і грузінскія актывісты.

Кажа Ленура, адна з арганізатарак штодзённых акцый:

– Мы кожны дзень стаім на плошчы Еўропы ў Батумі, падтрымліваем і салідарныя з Украінай. Мы будзем стаяць да перамогі Украіны. Мы не адступім, разам да перамогі! Дзеля чаго мы стаім? Гэта і так зразумела, па-першае, для інфармацыйнага рэзанансу, для таго, каб у Батумі бачылі, што ідзе вайна ва Украіне, каб не забываліся, тым больш у такім турыстычным горадзе як Батумі.

Актывісты стварылі адмысловы тэлеграм-канал, дзе паведамляцца пра акцыі ў Батумі, а таксама арганізавалі збор у дапамогу ВСУ, які адбываецца таксама на акцыі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]