Актывісты з Батумі: Разам стаім за Украіну



Штодня на плошчы Еўропы ў грузінскім Батумі адбываюцца акцыі ў падтрымку Украіны.

На акцыі прыходзяць як украінскія, так і беларускія актывісты, якія плануюць стаяць тут да перамогі Украіны:

– Наш маленькі інфармацыйны фронт. Людзі могуць праходзіць і бачыць, нават калі яны на адпачынку. Вайна яшчэ не скончылася, то мы зберымся, адсвяткуем перамогу і раз’едземся па дамах.

Зараз той час, калі ўсім нам трэба стаяць разам за Украіну супраць агульнага ворага. Калі Украіна пераможа, то гэта дасць шанец іншым краінам, якія пакутуюць ад расейскай агрэсіі, здабыць доўгачаканую свабоду.

– Гэта важна таму, што вайна не скончылася, гэта жах працягваецца і мы павінны падтрымліваць Украіну пакуль яна не пераможа.

На акцыях гучаць гімны трох краін: Украіны, Грузіі і беларуская „Пагоня”. Таксама паведамляецца пра сусветныя дабрачынныя акцыі і паведамленні з фронту. Апроч гэтага можна даведацца пра зборы ў падтрымку Украіны і пра працу штабу дамамогі Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]