Алена Янушкоўская: нас ужо не спыніць



Вясковыя беларускія жанчыны прыйшлі ў палітыку. Яны ахвяравалі дабрабытам, спакоем і ўключыліся ў барацьбу супраць дыктатара Лукашэнкі. Рэжым іх не пашкадаваў, рэпрэсіі вымусілі актыўных вясковак з’ехаць з краіны.

– Але нас ужо не спыніць,- кажа Алена Янушкоўская з вёскі Сойкава Віцебскага раёна:

„Я ў БХД, і я ўвесь час займалася дапамогай вяскоўцам. Я яшчэ і блогер- паказвала ўсе пратэсты, удзельнічала ў іх, паказвала судзілішча ўсе”.

Па словах Алены Янушкоўскай, толькі прызнанне рэжыма Лукашэнкі тэрарыстычным спыніць дапамогу Расеі, толькі тады беларусы справяцца з тыранам:

„У цэнтры еўропы існуе фашысцкі рэжым. Гэта тычыцца не толькі беларусаў: мы памятаем самалёт, зараз кожны грамадзянін ЕС ў небяспецы. І тут трэба прымаць вельмі жорсткія меры, каб устараніць яго ад улады”.

Толькі тады, на думку Янушкоўскай, беларусы змогуць развівацца дэмакратычным шляхам і будаваць еўрапейскую краіну.

Беларускае Радыё Рацыя