Алея Беларусі з’явілася ў Вільні
У Вільні ўзнікла Алея Беларусі. Цяпер каля маста Жверынас пачалі расці 16 дрэваў. 16 — па ліку месяцаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Гэта няўрадавая акцыя: дрэвы высаджвалі прадстаўнікі беларускіх арганізацый у Літве, універсітэтаў, моладзі.

Такую акцыю прыдумаў сябра Сейма Літвы Гедрус Супліс. Ён абраў рабіны, бо гэта сімвалічна:
– Па-першае, у ягадах рабіны вельмі шмат вітамінаў. Так што я адчуваю, што мы пасадзілі вітамінаў беларускай дэмакратыі, каб яна расла, каб была моцнай, цвёрдай і так далей. Па-другое, у літоўскай міфалогіі рабіна адганяе д’ябла. Па-трэцяе, калі будзе зіма і будуць чырвоныя ягады, паясы бел-чырвона-белыя – гэта прыгожа.
Сярод тых, хто пасадзіў дрэўца — Рымведэс Сурыыла. Ён 30 год таму, 11 сакавіка, падпісваў акт аб Незалежнасці Літвы:
– У той час побач крочылі беларусы, і ўсе спадзяваліся, што ўсё скончыцца добра, хоць ведалі, што наперадзе вельмі нялёгкі шлях. Нам удалося, мы сваё зрабілі ў Літве, і хацелі б, і спадзяемся, што ўсё у рэшце рэшт будзе радна і ў Беларусі. Вельмі жадаем усяго добрага.
Плануецца, што ўвесну, калі ў Беларусі нічога не зменіцца, Алея Беларусі ў Вільні будзе працягнутая: кожны месяц будуць садзіць па новым дрэве.











Ева Бардзілоўская, Беларускае Радыё Рацыя
