Аліна Ваўранюк: Знаёміліся з Тэрэміскамі і з Белавежскай пушчай



Мінулы тыдзень у Тэрэмісках, побач з Белавежскай пушчай, адбываўся дзіцячы летнік. Ён быў скіраваны на дзетак старэйшай групы з пачатковай школы №4 у Беластоку. Заняткі трывалі цэлы тыдзень, а на канец, як заўсёды, прыехалі бацькі пабачыць, чым дзеткі займаліся. Як кажа апякунка і суарганізатарка летніка, настаўніца Аліна Ваўранюк, тыдзень прайшоў пад вялікім уплывам саломкі:

– Была ў нас Валя Лойка з Менску, якая на гэты раз падрыхтавала выкананне «павукоў». Гэта, па-першае. Па-другое, у Тэрэмісках як заўсёды на летніках стараліся знаёміцца з мясцовасцю. Кася і Павел Вінярскія знаёмілі нас з Тэрэміскамі і з Белавежскай пушчай. Пасля таго, дзеці глядзелі такую нашую трыдыцыйную беларускую вёску. Потым Тамарка Карнялюк рабіла з пернікаў такую вёску. Спявалі песні.

Папярэдні летнік таксама праходзіў у Тэрэмісках. Настаўніца адзначае, што гэта добрае месца для заняткаў з дзецьмі, блізу Белавежскай пушчы. Тым больш, што кожны год на летнік збіраюцца іншыя дзеці.

Беларускае Радыё Рацыя