Алкаголь на змаганне з каронавірусам



Падляшскае аддзяленне агульнапольскай падатковай адміністрацыі перадала паўтысячы літраў алкаголю на змаганне з каронавірусам. Алкаголь канфіскаваны ў кантрабандыстаў падчас кантрольных дзеянняў на тэрыторыі Падляшскага ваяводства. Яго выкарыстаюць выратавальнікі ў мэтах дэзінфекцыі. Паведамляе Мацей Чарнэцкі з прэс-службы ўстановы:

– Перададзены алкаголь быў затрыманы падчас кантролю на памежных пераходах, а таксама на кірмашах і іншых гандлёвых месцах. Было вырашана бясплатна перадаць яго на справу змагання з каронавірусам. 484,4 літра алкаголю застанецца для выкарыстання беластоцкімі памежнікамі для дэзінфекцыі абсталявання і паверхняў.

27 сакавіка Падляшскае аддзяленне падатковай адміністрацыі перадала бясплатна выратавальнікам і санітарным службам 1 436 літраў алкаголю для выкарыстання ў мэтах дэзінфекцыі, неабходнай у змаганні з каронавірусам.

Беларускае Радыё Рацыя