Альтэрнатыўныя амбасады: Мы дастаўляем інфармацыю з першых рук



Сваю працу па-за межамі Беларусі, у тым ліку ў Нямеччыне, працягваюць альтэрнатыўныя амбасады. Яны дапамагаюць падтрымліваць культурніцкія сувязі з прадстаўнікамі дыяспары і мясцовымі чыноўнікамі, але пры гэтым не выконваюць афіцыйных функцый, – пра гэта распавёў беларус Міхаіл Рубін:

– Мы заўсёды падкрэсліваем, што мы ні ў якім разе не замяняем дзейнасць рэальных амбасадаў. Мы не займаемся ніякімі консульскімі паслугамі. Мы дастаўляем інфармацыю з першых рук і перадаем яе нашым лідарам, гэта, перадусім Народнае Антыкрызіснае Упраўленне і офіс Святланы Ціханоўскай.

Міхаіл Рубін адзначыў, што ў перыяд паміж актыўнымі пратэстамі зараз добрая магчымасць для ўсталявання новых кантактаў унутры дыяспары і наладжвання механізмаў дапамогі тым, хто застаецца ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя