Аляксандр Салантай: Не можа быць улады людзей з аўтаматамі



Украінскія парламентары не могуць дамовіцца наконт асаблівага статуса некаторых раёнаў Данбасу.

Праект новага закону аб асаблівага парадку самакіравання ў некаторых раёнах Данецкай і Луганскай абласцей унёс у парламент Пятро Парашэнка.

У адрозненні ад папярэдняга, прынятага яшчэ ў верасні, законапраект прадугледжвае наданне асаблівых правоў падкантрольнага Расеі Данбасу толькі пасля правядзення легітымных выбараў у гэтых раёнах на падставе украінскага заканадаўства.

«Ёсць небяспека, што баевікі выканаюць толькі выгодныя для іх пункты», – кажа украінскі палітолаг Аляксандр Салантай:

– З аднаго боку падставаў няма, бо мы бачым, што да гэтага часу ў напрамку Марыўпаля адбываюцца баявыя дзеянні. А таксама ўвесь час парушаецца перамір’е па ўсіх іншых лініях фронту. Але з іншага боку, трэба рыхтаваць заканадаўчую базу для таго, каб пасля таго, як спыняцца баявыя дзеянні, мець магчымасць там аднавіць легальную ўладу, не можа быць улады людзей з аўтаматамі – баявікоў. 

У адміністрацыі прэзідэнта Украіны цяпер праходзіць сустрэча з прадстаўнікамі парламенцкіх кааліцыйных фракцый, на якой спрабуюць выпрацаваць супольны дакумент, за які прагаласавалі б усе дэпутаты ад урадавай кааліцыі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя