Аляксей Пяткевіч: Гэта быў пісьменнік, які пісаў для ўсяго свету



Сем гадоў як спачыў беларускі пісьменнік з Падляшша Сакрат Яновіч. Ягоныя творы вылучаліся філасофскай глыбінёй і зместам. Гэта быў літаратар еўрапейскага маштабу.

„Мудрэц з Бабілёну”- гэтак назвалі Сакрата Яновіча ў адной з рэцензіяў на ягоную кніжку, што выйшла ў Польшчы. А вось ці пакінуў Сакрат Яновіч вучняў-пісьменнікаў? Літаратуразнаўца Аляксей Пяткевіч не пэўны, што такія ёсць.

– Магчыма і можна гаварыць, што Сакрата Яновіча стараліся ўспрымаць як настаўніка ў літаратуры, як чалавека, у якога можна многае ўзяць, хаця бы тым, што чытаць, для тых, хто піша, безумоўна. Але Сакрат Яновіч быў надзвычай арыгінальным. У беларускай літаратуры ў Беларусі няма нічога падобнага. Тым больш нічога падобнага не было там. У нас таксама вельмі моцная проза,  праўда, гэтае пакаленне ўжо крыху адыйшло.  

Сакрата Яновіча вылучаюць, як арыгінальнага беларускага пісьменніка, які пісаў па-беларуску і па-польску. Пісаў не для вузкага кола, а для ўсяго свету.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя