Альжбета Фіёнік стала новым дырэктарам Бельскага дома культуры



Бурмістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі прызначыў новага дырэктара мясцовага Дома культуры. Альжбета Фіёнік шмат гадоў працуе ў гэтай культурніцкай установе.

Для яе гэта стала вялікай нечаканасцю:

– Я ў Бельскім доме культуры працую больш за дваццаць гадоў. Ведаю ўсіх супрацоўнікаў Бельскага дома культуры, заўсёды займалася дзецьмі, калі не дзецьмі, то дарослымі. Я арганізоўвала розныя тэатральныя конкурсы, мноства розных мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў Бельскім доме культуры. Для мяне гэта вялікая нечаканасць, што я была прызначана на пасаду дарэктара.

Афіцыйна дырэктарам Альжбета Фіёнік стане з 1 верасня. Яна зменіць Малгажату Біль-Ярузальску, якая пасля пяці гадоў працы ў Бельскім доме культуры, вяртаецца ў Драматычны тэатр імя Венгеркі ў Беластоку:

– Да прыходу ў Бельск Падляшскі я працавала ў драматычным тэатры каля сямі гадоў. Для мяне праца ў доме культуры была новым выклікам, бо я ніколі не працавала ў такой установе. Я вярнулася ў тэатр, які з’яўляецца для мяне знаёмым месцам працы. Вяртанне для мяне не было праблематычным, больш стрэсу мне каштуе сыход з Бельска, чым вяртанне ў тэатр.

Сёлета Бельскі дом культуры адзначае 60-годдзе сваёй дзейнасці.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара