Амаль 33 мільёны злотых на субсідыі для прадпрымальнікаў



Больш прадпрымальнікаў атрымае падтрымку ў рамках Падляшскага эканамічнага пакета. Праўленне Падляшскага ваяводства павялічыла бюджэт конкурсу на абаротныя сродкі, гэта значыць на бягучую дзейнасць кампаній. Грошы паступаюць з фондаў ЕЗ – паведаміў маршалак Артур Касіцкі:

– Велізарная цікавасць, з якой сутыкнулася чарговая эдыцыя Падляшскага эканамічнага пакету, прымусіла нас вырашыць павялічыць суму субсідый ЕЗ для прадпрымальнікаў амаль на 8 мільёнаў злотых. Гэтыя грошы павінны абараніць кампаніі на Падляшшы ад негатыўных наступстваў пандэміі. Па магчымасці будзем запускаць новыя праграмы дапамогі.

Набор з’яўляецца трэцяй часткай Падляшскага эканамічнага пакета, які быў створаны Управай Падляшскага ваяводства з мэтай абароны падляшскіх кампаній ад негатыўных наступстваў COVID-19. Да гэтага часу ў рамках пакету прадпрымальнікі атрымалі 186 мільёнаў злотых. 9,5 тысячы кампаній з Падляшша скарысталіся рознымі відамі дапамогі.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wrotapodlasia.pl