Амаль 800 беларускіх ІТ-спецыялістаў скарысталіся праграмай пераезду ў Польшчу



Крыху больш чым за месяц з моманту запуску праграмы польскага ўраду «Польшча. Business Harbour» для дапамогі перамяшчэнню беларускіх ІТ-спецыялістаў у Польшчу ёю ўжо скарысталіся амаль 800 беларускіх спецыялістаў.

«Візы выдадзеныя 790 беларускім спецыялістам», — заявіла Моніка Гжэляк, прадстаўніца Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю, падчас адмысловага паседжання экспертнай групы, паведамляе  Telix.pl.

Яна дадала, што Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю працягвае весці «гарачую лінію» для зацікаўленых бакоў і аказвае наўпроставыя паслугі кампаніям, якія разглядаюць магчымасць пераезду з Беларусі — цяпер гэта каля 22 ІТ-кампаніяў рознага маштабу.

Днямі зь’явілася інфармацыя, што з пачатку пратэстаў у Беларусі ва Украіну пераехалі каля 1200 беларускіх IT-спецыялістаў.

Фота: apkgrodno.by