Амбасадар Казахстана сустрэўся з бізнесменамі
Беластоцкія бізнесмены сустрэліся з амбасадарам Казхахстана Маргуланам Баймуханам.
Амбасадар мяркуе, што прысутнасць польскіх прадпрымальнікаў у Казахстане – гэта таксама адкрыццё на розныя рынкі дзякуючы Еўразійскаму эканамічнаму саюзу.
Гэта, сярод іншага, Расея, Арменія і Беларусь, але не толькі, кажа Маргулан Баймухан:
– На той жа час нам адкрываюцца перспектывы ў Цэнтральнай Азіі, каля 62 мільёнаў спажыўцоў. Кітайскі рынак становіцца ўсё больш адкрытым для вытворцаў менавіта сельскагаспадарчай прадукцыі, якая размяшчаецца ў паўднёвым Казахстане.
Гаспадарчы рост у Казахстане некалькі гадоў утрымоўваецца на ўзроўні 10%, дадае амбасадар Маргулан Баймухан. Паводле яго слоў, Казахстан таксама хоча ўдзельнічаць у пабудове чыгуначнага тэрмінала, які мог бы з’явіцца ў ваколіцах Саколкі ды Семяноўкі і стаць адным з перагрузачных цэнтраў новага шоўковага шляху.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя