Анархіста Казімірава вызвалілі з-пад варты ў Маскве



Суд у Маскве вызваліў з СІЗА беларускага анархіста Андрэя Казімірава, якога ў Беларусі абвінавачваюць ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» пасля пратэстаў 2020 года. Пра гэта «Новой газете» паведаміў адвакат Казімірава Іларыён Васільеў. «Ён быў вызвалены 10 студзеня з прычыны заканчэння лімітавага тэрміну ўтрымання пад вартай — 12 месяцаў, якія заканчваюцца 14 студзеня», — распавёў яго адвакат.

У Беларусі 22-гадовага анархіста абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 9 жніўня 2020 году, яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Падчас разгону адной з акцый яго паранілі ў нагу гумовай куляй. Калі актывісту стала вядома пра крымінальны пераслед, ён з’ехаў у Маскву. Там яго затрымалі і змясьцілі ў СІЗА № 4 Масквы. У красавіку Генпракуратура Расеі задаволіла запыт Беларусі на экстрадыцыю анархіста, але ЭСПЧ забараніў экстрадаваць анархіста ў Беларусь.

Напярэдадні стала вядома, што з Расіі экстрадавалі беларуса Дзмітрыя Падлобнікава, нягледзячы на забарону ЭСПЧ.