Андрэй Мялешка: „Басовішча” магло б існаваць у клубным фармаце



Андрэй Мялешка быў адным з лагістаў фэсту ў 90-х і займаўся транспартнымі пытаннямі.

„Басовішча” было месцам, дзе можна было сустрэць беларусаў з розных краін, якія ніколі б не прыехалі ў Беларусь. Фэст можна было б рабіць у новым, напрыклад, клубным фармаце:

– Я б, напрыклад, зрабіў так, каб адзін дзень фестывалю адбываўся ў Бельску, другі дзень у Гайнаўцы,. Клубны фэст, які збірае па 500-700 гледачоў у нейкіх мясцовых клубах. Каб зрабіць гэты фэст вялікім і камерцыйным, то лічу, што гэта немагчыма. Ён ужо легенда, 30-ць гадоў збіраў беларусаў, але беларускім „Вудстокам” ён ніколі не быў.

Апошні 30-ы рок-фэст „Басовішча”, на думку Андрэя Мелешкі, павінен быць шматлюдным. 

Беларускае Радыё Рацыя