Анджэй Дуда ў панядзелак пачне свой двухдзённы візіт у Славаччыну



Прэзідэнт Польшчы сустрэнецца, між іншым, з прадстаўнікамі славацкіх уладаў і польскімі прадпрымальнікамі. Візіт пачнецца ў панядзелак увечары з сустрэчы ў Браціславе з польскімі прадпрымальнікамі, якія працуюць у гэтай краіне. У аўторак Анджэй Дуда спачатку сустрэнецца з прэзідэнтам Славаччыны Зузанай Чапутавай. Пасля завяршэння сустрэчы лідараў і перамоваў дэлегацый абедзвюх краін, плануецца прэс-канферэнцыя з удзелам прэзідэнтаў.

Затым Анджэй Дуда адправіцца ў Браціслаўскі замак, дзе сустрэнецца са старшынёй Нацыянальнага савета Славацкай Рэспублікі Барысам Коларам. Перамовы з прадстаўнікамі славацкіх уладаў завершыць сустрэча з прэм’ер-міністрам Славакіі Эдуардам Хегерам.

У другой палове дня прэзідэнт Анджэй Дуда ўскладзе вянок да помніка «Брама Свабоды» ў браціслаўскім раёне Дэвін.

Апошнім пунктам візіту стане ўдзел прэзідэнта ў мерапрыемстве з нагоды Дня Незалежнасці ў амбасадзе Польшчы ў Славакіі.