Анджэй Мэер стаў новым падляшскім ваяводам



На пасадзе ваяводы Анджэй Мэер змяніў Мацея Жыўну, які пасля выбараў у самакіраванне стаў віцэ-маршалкам ваяводства. Дагэтуль Мэер быў адным з намеснікаў прэзідэнта горада Беластока і сакратаром партыі „Грамадзянская платформа” на Падляшшы.

DSC05297

Як запэўніў Анджэй Мэер, ён будзе шчыльна супрацоўнічаць з падляшскімі меншасцямі:

– Маёй задачай з’яўляецца тое, каб усе нацыянальныя і этнічныя меншасці, як найлепей жылі ў нашай краіне, у нашым рэгіёне, каб адчувалі сябе бяспечна, каб маглі супольна працаваць з іншымі жыхарамі на карысць рэгіёна і айчыны.

Ваявода з’яўляецца прадстаўніком польскага ўраду ў рэгіёне. За свае рашэнні адказвае непасрэдна перад прэм’ерам Польшчы. Пры ваяводзе таксама дзейнічае ўпаўнаважаны па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў.

Лукаш Лканюк, Беларускае Радыё Рацыя