Анджэй Пётр Карольскі: Лясы Беластоку – сапраўдны паратунак



23 красавіка ў Беластоку адбудзецца анлайн-семінар “Гарадскія ахоўваемыя лясы. Сучасны стан і будучыня».

Пра чакаемыя вынікі сустрэчы кажа дырэктар дэпартаменту гарадской гаспадаркі муніцыпальнага ўпраўлення ў Беластоку Анджэй Пётр Карольскі:

– Трэба адыйсці ад іх гаспадарчай функцыі. Трэба, каб людзі бачылі ў іх цікавае месца для адпачынку, баўлення часу.

У працы анлайн–семінару аб праблемах лясоў вакол ды ў самім Беластоку можа прыняць любы ахвочы і задаць пытанні ўдзельнікам. Дастаткова зарэгістравацца на старонцы Беластоцкай Палітэхнікі (Беластоцкага тэхнічнага ўніверсітэту).

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Габрэлы Касцюк (БТУ)