Анэта Прымака-Онішк атрымала прэмію Казанэцкага



Анэта Прымака-Онішк стала лаўрэаткай літаратурнай прэміі Прэзідэнта Беластока імя Вяслава Казанэцкага. Кніга „Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы” паводле камісіі гэта не толькі выдатны рэпартаж, але таксама важная гісторыя нашага рэгіёна.

Узнагароду Анэце Прымака-Онішк уручыў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трусколяскі.

Намінаваныя да сёлетняй прэміі імя Вяслава Казанэцка былі таксама кніжкі „Як палюбіць гандлёвыя цэнтры” Наталі Федарчук, „”Eteromanka” Шымана Тыжэўскага і зборнік паэзіі „13 sztuk” Пётра Яніцкага. Урачыстае ўручэнне ўзнагароды прайшло 26 раз.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя