Анонс: 17 жніўня «Госць Рацыі» – Віталь Воранаў



Наш чарговы «Госць Рацыі» адмовіўся размаўляць пра палітычную сітуацыю ў Беларусі. Маўляў, не хочацца губляць шанец наведаць Радзіму і паспець у ёй нешта зрабіць. У планах – правядзенне дударскіх фэстаў і даследванне фальклору ў аддаленых кутках краіны. Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – музыкам і выдаўцом Віталём Воранавым, які стала пражывае ў Польшчы, пра тое, ці будзе працягвацца дударскі фэст пад Глыбокім у Беларусі, ці знойдуць незалежныя кнігавыдаўцы свае рынкі па-за межамі Беларусі і дзе на Падляшшы можна паслухаць сапраўдную дуду.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам музыкі і выдаўца Віталя Воранава слухайце ў аўторак, 17-га жніўня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя