Анонс: 20 сакавіка «Госць Рацыі» – Дан Валкавыцкі



Белавежская пушча падзелена паміж Беларуссю і Польшчай нябачнай мяжой. Тым не менш абедзве краіны вядуць сваю гаспадарку на кожнай з паловаў. Якім чынам ажыццяўляецца дагляд польскай часткі пушчы? Ці кожны можа зрубіць дрэва з пушчы сабе на патрэбу? Наколькі Еўразвяз сочыць за белавежскімі прасторамі? І ці вядзецца супраца з беларускім бокам? Гэтыя ды іншыя пытанні наша карэспандэнтка Вольга Сямашка задала «Госцю Рацыі» – Дану Валкавыцкаму, супрацоўніку кафедры лясной гаспадаркі факультэта будаўніцтва і навукі аб навакольным асяроддзі Беластоцкага тэхналагічнага ўніверсітэту.

Перадачу «Госць Рацыі» з інжынерам лясной гаспадаркі Данам Валкавыцкім слухайце 20 сакавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – нагадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя