Анонс перадачы „З Падляшша родам”
„Кнігі жывуць да тых часін, пакуль іх не толькі чытаюць, але і перачытваюць”, – напісаў калісьці Якуб Колас.
Мікалай Лаўрыновіч, родам са Старога Корніна на Гайнаўшчыне, заўсёды любіў чытаць. Нядаўна пачаў чытаць кніжкі, напісаныя выключна на беларускай мове. Любіць асабліва беларускіх класікаў. Нядаўна і сам пачаў пісаць.
Мікалай Лаўрыновіч працуе сакратаром гміннай управы ў Дубічах Царкоўных. Летам працуе на сельскай гаспадарцы, а ў доўгія зімовыя вечары зачытваецца беларускай літаратурай.
Мікалай Лаўрыновіч будзе героем бліжэйшай перадачы з серыі “ З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”. Запрашаем кожную нядзелю а 12.05 і 20.05 паводле польскага часу. Паўтор у наступную суботу а 17.05 перад Падляшскім канцэртам пажаданняў.
Беларускае Радыё Рацыя
