Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Айцец Андрэй Кузьма родам з Луплянкі Старой



Шлях беларускага хлопца з Луплянкі Старой на шырокія парыжскія і жэнеўскія прасторы.

Айцец Андрэй Кузьма родам з Луплянкі Старой будзе героем бліжэйшай сустрэчы ў перадачы Валі Лаеўскай у серыі „З Падляшша родам”.

Андрэй Кузьма – доктар багаслоўя, выкладчык Хрысціянскай багаслоўскай Акадэміі ў Варшаве. Закончыў вышэйшую багаслоўскую семінарыю ў Яблаччыне, затым аддзяленне праваслаўнага багаслоўя на Універсітэце Святога Сяргея Раданежскага ў Парыжы, працягнуў багаслоўскую адукацыю ў Праваслаўным Інстытуце ў Шамбезе каля Жэневы.

З 2004 году з’яўляецца сябрам цэнтральнага камітэта Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў з сядзібай ў Жэневе, таксама сябрам Міжнароднай Мешанай камісіі праваслаўна-рыма-каталіцкага дыялогу. Айцец Андрэй Кузьма быў таксама дэлегатам Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на Вялікі Сабор Праваслаўных Цэркваў.

Больш пра шлях айца Андрэя Кузьмы і пра яго жыццёвыя выбары слухайце ўжо ў бліжэйшую нядзелю, 17 красавіка, у 12.05 і ў 20.05 польскага часу на хвалі Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя