Анонс перадачы “З Падляшша родам”: Кацярына Бяляўская – загадчыца галерэі “Нараўка”
Яна захапляльна на спеўнай гушчэвінскай гаворцы распавядае пра мінулае Нараўчанскай зямлі ды пра яе культурную спадчыну.

Кацярына Бяляўская – загадчыца галерэі “Нараўка” імя Тамары Саланевіч ў Нараўцы будзе героем бліжэйшай перадачы з сэрыі “ З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”. Па эдукацыі археолаг, па зацікаўленні этнограф. Ужо з маладых гадоў удзельнічала ў культурніцкім жыцці сваёй мясцовасці. У 90тыя гады мінулага году ў Гмінным Цэнтры Культуры разам з сябрамі заснавалі гурт “ Лучына”. Узгадвае Кацярня Бяляўская.
” У 1990-тыя гады мы мелі такі гурт ” Лучына”. Займаліся спяванай паэзіяй. Пісалі свае тэкты, сваю музыку. карыстліся таксам тэкстамі іншых аўтараў. Бралі таксама вершы і складалі да іх мелодыю. То былі польскія вершы, але таксама выкарытоўвалі шмат беларускіх тэкстаў. Тады яшчэ мала хто гэтым займаўся. Мы ездзілі нават на конкурсы. І памятаю, што адной песняй мы зрабілі, ну крыху ” фурору”. Атрымалі нават спецыяльную ўзнагароду на конкурсе ” Беларуская песня” у Беластоку. Хіба ў 1996 годзе, не памятаю ўжо дакладна. Мы запявалі там песню на словы Янкі Золака ” Малітва”. Памятаю, што я зрабіла такую простую меладычную лінію. Такую базу. А ўжо Робэрт Савіцкі і Агнешка Лукаша з Нараўкі распісалі на ноты і дабавілі другі голас. І атрымалася даволі цікавая вайго роду баллада. Якая распачынаецца словамі ” О Божа магутны пазбаў Беларусь ад напасці!”.
На сустрэчу з Кацярынай Бяляўскай – загадыцай галерэі “ Гараўка” імя Тамары Солоневіч ў Нараўцы- Анна Шпйкоўская запрашае ўжо ў бліжэйшую нядзелю ў перпадачы “ З Падляшша родамі. Месцы. Падзеі. Людзі”. Пачпатк а 12.05 паводле польскага чаму ў 14.05 паводле беларускага.
Анна Шайкоўская. Беларускае Радыё Рацыя. Беласток
