Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Люцына Рушук



Гераіняй чарговай сустрэчы ў сэрыі з падляшша родам – Люцына Рушук з дому Ходак родам з Ласінкі, што ў гміне Нарва на Падляшшы, цяпер жыхарка Гайнаўкі.

Працавала настаўніцай у Крыўцы, Ласінцы і Нарве. Цяпер актыўна дзейнічае ў праваслаўным брацтве Сьвятых Кірыла і Мефодзія ў Гайнаўцы. Арганізуе між іншым фэст для здароў’я які летам праходзіць ў мясцовым амфітэатры.

Чым яшчэ займаецца Люцына Рушук? Што грае ў ейнай душы? Валянціна Лаеўская запрашае на сустрэчу ў бліжэйшую нядзелю ў 12 05 і ў 20 05 на хвалі Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]